Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.05.2023

Ганаруся роднымі сімваламі!

Мы маем сцяг, і гімн, і герб.

Мы імі ганарымся тут!

Яны здабыты ў барацьбе

За незалежны родны кут!

Павага да дзяржаўнай сімволікі – першая ступень у фарміраванні патрыятызму выхаванцаў, таму гэтаму напрамку ўдзяляецца вялікая ўвага ў дашкольнай установе.

Педагагічныя работнікі нашага дзіцячага сада творча аднесліся да святкавання Дня дзяржаўных сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. У старшых групах напярэдадні гэтай даты прайшлі знакавыя мерапрыемствы. Раницай, перад пачаткам заняткаў выхаванцы праслухалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел у тэматычных гульнях “Знайдзі сцяг і герб Рэспублікі Беларусь”, адказалі на пытанні віктарыны "Я ведаю Беларусь". Выхавацелі расказалі гісторыю ўзнікнення сцяга і герба, тэксту і музыкі гімна Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы ўдзельнічалі ў флэш-мобе “Ганаруся роднымі сімваламі”. Самым хвалюючым момантам стала ўзняцце сцяга Беларусіна тэрыторыі дзіцячага сада.

Без паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў сфарміраваць у выхаванцаў патрыятызм немагчыма. Мы даносім да дзяцей, што сцяг, герб і гімн – гэта тое, што нас аб’ядноўвае, як беларусаў. Вывучаючы дзяржаўныя сімвалы, выхаванцы пачынаюць ганарыцца багатымі нацыянальнымі традыцыямі і дасягненнямі краіны, гераічным мінулым свйго народа. Уся гэта работа будуецца ва ўзаемадзеянні з сям’ей. Мы ўпэўнены: такі падыход дапаможа выгадаваць дзяцей патрыётамі, якія будуць адданымі Радзіме і паклапоцяцца аб яе росквіце.

Фотоматериалы

Безопасность в зимний период

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта