Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей - гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы нашай установы адукацыі таксама 21 лютага  святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другіх малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”. Былі зроблены папкі-перасоўкі з інфармацыяй для бацькоў на тэму: “Гаворым па-беларуску”.

 Усе выхаваўцы і выхавальнікі нашай установы адукацыі вельмі адказна падышлі да свята. А таму ўсё атрымалася цікавым і запамінальным!

Фотоматериалы

Безопасность в зимний период

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта